03.12.2012 / 15:35

Еўракамісія дае 50 млрд даляраў для ўратавання іспанскіх банкаў 1

Еўрапейская Камісія ўхваліла вылучэнне 37 мільярдаў еўра (амаль 50 млрд даляраў) чатыром нацыяналізаваным банкам Іспаніі — Bankia, Novagalicia, CatalunyaCaixa і Banco de Valencia.

«Ухваленне плана рэструктурызацыі з’яўляецца важнай стадыяй выканання мемарандума аб узаемаразуменні паміж краінамі зоны еўра і Іспаніяй», — заявіў віцэ-прэзідэнт Камісіі Хаакін Альмунія.

Дзякуючы гэтым грошам банкі здолеюць вытрымаць свой графік плацяжоў і кампенсаваць «кепскія актывы».

Фінансавае становішча Іспаніі пагоршала пасля падзення перагрэтага рынку нерухомасці ў краіне і ў выніку эфекту даміно пасля крызісу Грэцыі, якая, у сваю чаргу жыла апошняе дзесяцігоддзе не па сродках і пры гэтым прыхоўвала рэальны стан сваіх фінансаў.

СГ

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
03.12.2012 / 22:53
Банкіры - самы безабаронны слой грамадства, што ім у такіх памерах "даруюць" даўгі? :) Ну, загнулася б 4 банкі, адчыніліся б іншыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру