03.12.2012 / 15:36

Еўрасаюз і Арменія спрашчаюць візавы рэжым 1

Падчас свайго візіту ў Арменію прэзідэнт Камісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што пагадненне аб увядзенні спрошчанага візавага рэжыму для грамадзян Арменіі будзе падпісана ўжо ў сярэдзіне снежня. Доўгатэрміновай мэтай ён назваў ўвядзенне бязвізавага рэжыму. Апроч таго, па словах Барозу, хутка ідуць перамовы для падпісання пагаднення аб асацыяцыі, якое прадугледжвае і стварэнне паглыбленай і ўсеабдымнай зоны свабоднага гандлю, развіваюцца вельмі добра. Пагадненне можа быць дасягнута да канца 2013 года.

Інф. прадстаўніцтва Еўракамісіі

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
03.12.2012 / 20:08
У чым канкрэтна спрашчэнне заключаецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру