Еўракамісія зацвердзіла новую праграму падтрымкі супрацоўніцтва з моладдзю краін Усходняга партнёрства. Агулам будуць прафінансаваныя больш за 1400 праектаў з удзелам каля 21 тысяч маладых людзей. Асаблівая ўвага будзе нададзена падтрымцы маладых людзей, якія жывуць у сельскай мясцовасці або бяднейшых гарадах. Агульны бюджэт праграмы складае €29 мільёнаў. Сродкі на 2012 год будуць выдзеленыя сёлета, але праекты будуць рэалізаваныя ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?