«Не тое, каб затрымалі, але стаю я зараз тут з супрацоўнікам міліцыі — ён высвятляе, магу я тут здымаць ці не магу.
Вызвоньвае сваё начальства — такая тут тэлефонная цяганіна… Тут добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, вуліцу рамантуюць, якая вельмі даўно не рамантавалася. Такая дабітая ў нас была вуліца. Цяпер тут асфальт кладуць. Трошку двары таксама, але збольшага вуліцу робяць. Трамвайную каляіну ў асфальт закрываюць, а так было складана нават на трамваі даехаць», — кажа Сяргей Серабро.
Па словах журналіста, ён рабіў здымкі ў наваколлі фабрыкі «Віцебскдрэў», куды неўзабаве павінен прыехаць Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што нядаўнія паездкі кіраўніка дзяржавы на такія ж фабрыкі ў Івацэвічы і Барысаў суправаджаліся скандаламі.

Прычыну затрымання журналіст так і не зразумеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?