Стартаваў Марафон Салідарнасці — 2012, арганізаваны Amnesty International.Сёлета Марафон прапануе паставіць подпісы ў абарону пяці вязняў з Беларусі, Тайваня, ЗША, Судана і Ірана. У мінулым годзе такім чынам было сабрана 1,5 млн подпісаў ва ўсім свеце, а трое з пяці чалавек, згаданых у петыцыі, выйшлі на волю.
Адным з першых свой подпіс паставіў вядомы расійскі музыкант Барыс Грабеншчыкоў, адгукнуўшыся на заклік даць старт марафону па напісанні лістоў ў Расіі.Сустрэча з артыстам прайшла перад яго канцэртам у Маскве. Барыс Барысавіч, як заўсёды, вельмі ўважліва прачытаў усе пяць петыцый, прапанаваных да падпісання, і ўпэўнена паставіў свой подпіс пад кожным лістом, у тым ліку і ў абарону Алеся Бяляцкага.
Гэтыя лісты, — разам з тысячамі іншых, падпісаных усімі тымі, для каго правы чалавека — не пусты гук, — будуць адпраўленыя ўладам Беларусі, ЗША, Тайваня, Судана, Ірана.
0
0
0
0
0
0