«Беларусбанк» прыняў рашэнне павялічыць працэнтныя стаўкі па ўкладах у нацыянальнай валюце, паведамляе прэс-служба банка.

У прыватнасці, «Беларусбанк» устанавіў з 1 снежня заахвочвальны дадатковы працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у рублях: «Класік плюс», «Ашчадны», «Ваш выбар» — у памеры 9% гадавых, «Назапашвальны», прэміяльна-назапашвальны «Дзіцячы», «Новы 2010» — 7% гадавых.

Як растлумачылі ў банку, налічэнне заахвочвальнага дадатковага працэнтнага даходу праводзіцца за перыяд з 1 снежня ці дня адкрыцця ўкладу пасля ўказанай даты і па 31 снежня, калі за гэты перыяд па ўкладах не ажыццяўляліся любыя расходныя аперацыі і не налічвалася паніжаная працэнтная стаўка.

Акрамя таго, «Беларусбанк» устанаўлівае з 1 снежня па тэрміновым банкаўскім укладзе ў рублях «Юбілейны-90» даход у памеры 37% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?