Грамадства

Снегапад можа дабавіць праблем аўтаўладальнікам гэтай ноччу

На гэта звярнула ўвагу старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

У неспрыяльных умовах надвор’я ДАІ раіць выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе.
Лепш пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад абгонаў, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. «Зніжаныя перадачы на слізкай дарозе лепшыя за павышыныя. Пры гэтым аўтамабілем лягчэй кіраваць на спусках, пад’ёмах і ў патоку машын. Ён больш паслухмяны і дынамічны», — расказала Ганна Банадык.

Яна дадала, што нават на невялікай хуткасці галалёд не даруе рэзкасці ў рухах ні пры пераключэнні перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні. На слізкай дарозе лепш увогуле не карыстацца тармазамі.
Рэзкае, а часама і плаўнае тармажэнне прыводзіць да блакіроўкі колаў і непазбежнага юзу ці заносу. Тармазіць пры неабходнасці трэба імпульсна, адпускаючы тормаз пры самым нязначным намёку на слізганне. Менавіта гэты прынцып закладзены ў аснову работы антыблакіровачнай сістэмы тармазоў. Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад’ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, скрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, таму трэба загадзя знізіць хуткасць.

«І ўсё ж самае галоўнае на дарозе пры любым надвор’і — павышаная ўвага і ўзаемапавага да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Заўсёды лепш прапусціць аўтамабіль, — сказала Ганна Банадык.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў31

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў31

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць