03.12.2012 / 21:29

Жонка брытанскага прынца Уільяма чакае дзіця 3

Герцагіня Кембрыджская, жонка прынца Уільяма, чакае дзіця. Гэтую навіну ўжо пацвердзілі прадстаўнікі каралеўскай сям’і Вялікабрытаніі.

Пра цяжарнасць герцагіні стала вядома пасля наведвання жонкай прынца лонданскай лякарні.

У выпадку, калі прынц Уільям зойме каралеўскі трон, яго дзіця, незалежна ад полу, стане першым прэтэндэнтам на брытанскую карону.

Прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран праз Twitter павіншаваў шлюбную пару «з цудоўнай навіной».

«Яны будуць выдатнымі бацькамі», — напісаў брытанскі прэм’ер.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
03.12.2012 / 23:55
...стане першым прэтэндэнтам на брытанскую карону. ======================= Стане трэцім прэтэндэнтам на брытанскую карону пасля прынца Карла (Чарльза) Уэльскага і прынца Вільгельма (Уільяма).
0
Андрусь / Адказаць
04.12.2012 / 13:27
Віншую!
0
Ліхтар / Адказаць
05.12.2012 / 20:30
Я шчаслівы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру