У Кіеве на выходных адбылася цырымонія ўзнагароджання найлепшых тэлевізійных праектаў і вядучых XII украінскай прэміяй «Тэлетрыумф». У намінацыях былі прадстаўлены не толькі тэлесерыялы, акцёры, ток-шоу, тэлеперадачы і іх вядучыя, але і людзі, якія застаюцца па-за кадрам: рэжысёры, прадзюсары, дызайнеры.

Найлепшай інфармацыйнай праграмай прызнаныя «Падрабязнасці» (тэлеканал Інтэр), інфармацыйна-аналітычнай праграмай — ТСН. Тиждень (тэлеканал 1+1).

У намінацыі «Інтэрв’юер» прэмія дасталася беларускаму журналісту Сяргею Дарафееву,
які вядзе суботнюю праграму «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым» на 5-м украінскім канале (www.5.ua).

***

Сяргей Дарафееў — беларускі журналіст. Працаваў на ОНТ, вёў ток-шоу «Выбар», быў звольнены пасля 19 снежня 2010 г., калі ў ноч пасля выбараў задаў у прамым эфіры кіраўнічцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытанняў, пасля чаго тая спешна пакінула студыю.

Таксама Дарафееў папрасіў чыноўнікаў патлумачыць гледачам, чаму нельга вечарам выходзіць на плошчу, або чаму не дапусцілі прадстаўнікоў апазіцыі дзяжурыць ноччу на выбарчых участках разам з міліцыяй.

Незадавальненне Дарафеевым 20 снежня 2010 г. выказаў Лукашэнка падчас сваёй прэс-канферэнцыі, назваўшы таго «маладым журналістам». Дарафееў неўзабаве быў звольнены.

Праз некаторы час стаў працаваць на ўкраінскім 5-м канале, дзе вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым», а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?