Як паведамляецца на сайце Ваўкавыскага РАУС, у панядзелак у 7.20 у аператыўна-дзяжурную службу раённай міліцыі паступіла паведамленне пра тое, што на аўтадарозе Баранавічы — Ваўкавыск перакуліўся аўтобус з пасажырамі.
На месца здарэння выязджалі следча-аператыўная група РАУС, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Устаноўлена, што ў 7.10 59-гадовы кіроўца аўтобуса «HONG TONG LCK 6798 H, які належыць аднаму з гарадскіх прадпрыемстваў, не ўлічыў умовы надвор’я, у выніку чаго аўтобус перакуліўся ў левы па ходзе руху кювет.

У выніку ДТЗ дзвюм пасажырам, жыхаркам Зэльвы 52 і 27 гадоў, былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Абедзве жанчыны шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы.

Таксама ўстаноўлена, што дарожнае пакрыццё на месцы ДТЗ — асфальтабетоннае, меўся снежны накат, здарэнне адбылося ў цёмны час сутак. Праезджая частка абсталяваная дарожнымі знакамі. Аддзелам ДАІ Ваўкавыскага РАУС праводзіцца далейшая праверка па ўстанаўленні прычын ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?