У Беластоку выдаюць нямала добрых кніг на беларускай мове. Але ў РБ яны амаль не прадаюцца. Вельмі шкада. Кнігі падляшскіх літаратараў — нешта выразна адрознае ад таго, што выдаецца з нашага боку мяжы.
Аўтар «Крышынак», Васіль Петручук, нарадзіўся ў 1926 у вёсцы Грабавец недалёка ад Бельска. У «Крышынках» ён проста апісвае сваё сірочае дзяцінства ў глухой вёсцы. І робіць гэта настолькі таленавіта, што адарвацца цяжка.
Жыццё тады — зусім нядаўна — было не для танкаскурых. Людзі галадуюць і хаваюць ад дзяцей кавалак хлеба.Жанчыны родзяць дзяцей на земляной падлозе і на вачах іншых дзяцей. У калысцы немаўляці кішаць чэрві, а побач замярзае вада ў вядры… Гавораць
Дык гэта пекла? Зусім не. На працягу ўсяго жыцця аўтарІ пісаць ён будзе заўсёды толькі пра гэтую зямлю (у электроннай бібліятэцы «Камунікат» даступная яшчэ адна кніга сп. Петручука, «Пожня»). Сюды будзе цягнуцца ягонае сэрца і душа. (А куды будуць цягнуцца душы сучасных дзяцей? У піцэрыю ці Егіпет?)будзе імкнуцца прыязджаць як найчасцей у родную вёску.
Пасля такога дзяцінства «пуцёўка ў жыццё», выдадзеная камуністычным ладам, успрымалася як выратаванне.Аўтар стаў афіцэрам дзяржбяспекі, які змагаўся супраць ворагаў сацыялістычнай Польшчы, у тым ліку супраць ваякаў УПА: «Ужо цяпер не скажу, што якіхсь бандытаў, бо гэта былі салдаты, так як і я».
Гэта, дарэчы, абвяргае стэрэатыпы аб тым, што ў спецслужбах няма людзей з беларускай тоеснасцю.
На пытанні, якія ўзнікаюць падчас чытання «Крышынак», аўтар не заўжды дае адказ. Але так заўсёды бывае, калі чытаеш добрыя кнігі.
***
Васіль Петручук. Крышынкі. — Prymat (Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»): Беласток, 2009, 170 с.
0
0
0
0
0
0