Паводле аператыўных звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лістапада гэтага года склала 9 млн. 460 тыс. чалавек.

Як паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клавсуть, у параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 5,2 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за дзесяць месяцаў гэтага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 901,1 тыс. на 1 лістапада.

У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў за студзень-кастрычнік зменшылася. У выніку на 1 лістапада гэтага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 427,4 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 400 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 389,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 208,6 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 75,8 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 58 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?