У Чорным моры непадалёк ад берагоў Турцыі падчас шторму затануў грузавы карабель з расійска-ўкраінскім экіпажам на борце.

Турэцкія ўлады заяўляюць, што выратавальнікі шукаюць 12 членаў экіпажа. Мясцовыя СМІ пры гэтым паведамляюць, што трое маракоў выратаваны.

У гэтым жа раёне Чорнага мора іншы грузавы карабель мае цяжкасці і рызыкуе пайсці на дно.

Моцны шторм парушыў паромную пераправу ў раёне Стамбула і прывёў да спынення навігацыі ў праліве Басфор — адным з найважнейшых водных шляхоў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?