Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктар Камянкоў. Ён знаходзіўся ў рабочай паездцы па Гомельскай вобласці.

Цяпер ідзе распрацоўка закона, і ў наступным годзе Вышэйшы гаспадарчы суд будзе ініцыіраваць яго разгляд у парламенце.
«Нам патрэбны такі закон, каб у выпадку ўзнікнення пэўных сітуацый усе працэдуры праходзілі ў абавязковым парадку, без выпадковых схем. Напрыклад, каб чалавек ведаў, што ў яго не забяруць кватэру», — адзначыў Віктар Камянкоў. Вядома, усе палажэнні будучага закона запатрабуюць сур’ёзных эканамічных разлікаў.

Віктар Камянкоў сказаў таксама, што адпаведны закон аб банкруцтве фізічных асоб у Расіі ўжо разглядаецца 8 гадоў, і толькі ў гэтым годзе над ім пачаў працаваць парламент. «Яго палажэнні зусім іншыя, чым у заходніх краінах. Хутчэй за ўсё, наш закон таксама будзе адрознівацца ад заходнееўрапейскіх», — канстатаваў ён.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?