Пацярпелую ў ДТЗ пад Беластокам беларуску сёння даставілі ў Гродзенскую абласную бальніцу. Рашэнне аб транспартаванні другой сур’ёзна пацярпелай у аварыі жанчыны з Беларусі польскія медыкі прымуць заўтра, паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на беларускае консульства ў Беластоку.
У абедзвюх жанчын, якія пацярпелі ў аварыі пад Беластокам, траўмы хрыбетніка. Учора мікрааўтобус з Беларусі перавярнуўся на заснежанай трасе. Паводле папярэдняй версіі польскай паліцыі, кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе.
У салоне знаходзіліся 13 чалавек, усе беларусы. Пасажыры, акрамя дзвюх сур’ёзна пацярпелых жанчын, і кіроўца мікрааўтобуса ўжо вярнуліся ў Гродна.