У Беларусі плануецца ажыццяўляць пераход абанента да іншага аператара сотавай сувязі ў адзін этап: для атрымання паслугі перанясення абаненцкага нумара (ПАН) будзе дастаткова звярнуцца да аператара-рэцыпіента [г.зн. новага аператара].
Гэта прадугледжана праектам пастановы Савета Міністраў «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17 жніўня 2006 г. № 1055 «Аб зацвярджэнні Правілаў аказання паслуг электрасувязі».
Праектам дакумента таксама прадугледжваецца скараціць тэрмін пераносу абаненцкага нумара. Плануецца, што ён не будзе перавышаць 24 гадзін з моманту афармлення запыту аб аказанні паслугі.

Зараз для змены аператара з захаваннем старога нумара абанент павінен наведаць офісы двух кампаній — як той, з якой скасоўвае дамову, так і той, кліентам якой становіцца. Прычым тэрмін пераносу нумара складае 3 дні, што некалькі зніжае каштоўнасць паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?