05.12.2012 / 17:02

Як кавалак гною: 25 гадоў гурту «Сектар Газа» а як Вы ставіцеся да мацюкоў у жыцці і на сцэне? 43

Абыякавых да «Сектара» ў эпоху позняга Кабзона было мала.

5 снежня 1987 у Варонежы ўпершыню выступіў Юры Клінскіх, больш вядомы як Хой — лідар і ідэолаг панк-гурту «Сектор Газа». Абыякавых да «Сектара» ў эпоху позняга Кабзона было мала. Погляды палярызаваліся: ці агіда, ці захапленне.

Чаму нескладаная музыка з нецэнзурнымі тэкстамі, мела і мае столькі прыхільнікаў?

У канцы 1980-х Хой трапіў на дзялянку, нікім яшчэ не занятую.
Так нізка эстэтычную планку для слухача да яго на савецкай эстрадзе ніхто не ставіў. Яго песні мог сыграць кожны, хто ведаў два акорды на гітары. Пяялася ў іх пра з’явы, зразумелыя і перажытыя мноствам савецкіх людзей: вяселле, войска, цешча, дэмабілізацыя.
Пяялася пра сацыяльныя беды, асабістыя радасці. Не без гумару, не без таленту — і з самымі брыдкімі мацюкамі, якія толькі можна ўявіць. Легалізацыя мацюкоў, ператварэнне іх з недапушчальнай з’явы ў модную — вось найбольшы, з адлегласці часу, «унёсак» Хоя.
Працэс гэты давяршыў пазней «Ленінград».
Але ў песнях «Сектара» не было іншае пошласці: надуманай банальшчыны, якой поўніліся рэпертуары сотняў вакальна-інструментальных ансамбляў. Творчасць Хоя была максімальна рэалістычнай і набліжанай да праўды жыцця — як кавалак гною.

Былі ў яго і містычныя альбомы, навеяныя народнымі расейскімі казкамі і амерыканскімі хорарамі. Але нават бабы-ёгі і жывыя мерцвякі дзейнічалі ў «калгаснай» рэчаіснасці.

Клінскіх часам злучаў свае тэксты з музыкай Queen ці Red Hot Chili Peppers. Да таго ж, калі «Сектар» паспрабаваў рушыць у кірунку «сур’ёзнай музыкі», то дасягнуў пэўных поспехаў. Аднак слухачы патрабавалі матных прыпевак.

Пасля смерці Клінскіх у 2000 годзе, гурт некалькі разоў спрабавалі аднавіць — беспаспяхова, але сам выпадак для рускай рок-музыкі амаль выключны. І слухачы б знайшліся. Паказальна, што «Сектар Газа» выступаў нават на Краснай плошчы 9 мая.

«Папулярнасць гэтага гурту звязана толькі з тым, што ў тыя часы не было Шнурава,
— мяркуе пісьменнік Адам Глобус. — Насамрэч, „Сектар Газа“ гэта другасная каманда. Для рускага рок-н-ролу яна, шчыра кажучы, нулявая. Гэта той выпадак, калі „Ласковый май“ лепш. Тое самае, што гурт „Ляпіс Трубяцкой“ — далёка не першы эшалон».

Крытыкі называлі «Сектар» сучасным фальклорам, стыль вызначалі як «калхозны панк». Хой і не адмаўляў. У жыцці стараўся адпавядаць сцэнічнаму вобразу.

Неяк, падчас прыезду ў Мінск у сярэдзіне 1990-х, у ток-шоу на БТ ён сказаў, што «той, хто не калоўся і не хварэў на трыпер — не мужык».
Беларускі панк Аляксандр Кулінковіч, таксама запрошаны ў студыю, ціха афігеў разам з усёй аўдыторыяй.

Юрась Ускоў, СМ

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
05.12.2012 / 17:09
І прычым тут "мацюкі у жыцці і на сцэне"??? Можна падумаць, што "Сектар газу" слухалі за мацюкі. Вунь зараз на кожным кроку мацюкі ў расейскай эстрадзе, але хто пра іх узгадае праз 25 гадоў?
0
achtung / Адказаць
05.12.2012 / 17:24
Добра стаўлюся, заўсёды імі карыстаюся. Праўда Сектар газа тут не пры чым
0
Янка Дамавік / Адказаць
05.12.2012 / 17:31
У сектара мацюкі былі не мэтай, а сродкам. У адрозненне ад таго ж Ленінграда.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру