У найбліжэйшыя суткі, 6 снежня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамілі ў гідраметэацэнтры.
На асобных участках дарог краіны — галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні 3–8 метраў у секунду.На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Днём месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — снег моцны, магчымы слабы галалёд.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2–8 градусаў. Днём чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу.
Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што
ў пятніцу, 7 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя снегапады.