Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Анатоль Русецкі на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Тут абмяркоўвалася праграма развіцця аўтамабільнай прамысловасці Беларусі на 2007‑2010 гады.

Паводле слоў Анатоля Русецкага, такое заданне прадугледжана ў праекце падрыхтаванай Мінпрамам праграмы.

Да 2010 года будуць створаны магутнасці для выпуску як мінімум 51 тыс. аўтамабіляў. З іх на Мінскім аўтамабільным заводзе будзе вырабляцца не менш як 31 тыс. штук. Акрамя таго, праграмай прадугледжаны выпуск 1 тыс. аўтакранаў у год на «Магілёўтрансмашы» з выкарыстаннем шасі МАЗа. Будзе дзейнічаць вытворчасць аўтобусаў чатырох класаў — вялікіх, сярэдніх пасажырскіх, міжгародніх, аэрадромных. На МАЗе павінна выпускацца праз тры гады не менш як 2,5 тыс. аўтобусаў у год. Акрамя таго, іх вытворчасць будзе весціся на доследным заводзе «Нёман» (Ліда) і на Гомельскім аўтарамонтным заводзе.

Прадугледжаны таксама выпуск шырокай гамы спецыяльнай тэхнікі (шчэпкавозы, ваенныя машыны), а таксама прычапной тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?