Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёна Мінска.
Мастак не паспеў паведаміць, дзе і за што быў затрыманы, бо сувязь перарвалася, і цяпер яго тэлефон не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС Ленінскага раёна і гарадскога аддзела міліцыі адказалі, што такога затрыманага ім не дастаўлялі.
Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі перформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.Мастак падаў заяву на абскарджванне рашэння суда Смаргонскага раёна, паводле рашэння якога адбываў