Як растлумачыў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Уладзімір Качан, дзяўчынка, 2001 года нараджэння, 16 лістапада днём (15:30) ішла праз ніжні гарадскі парк. Да яе падышоў 19-гадовы хлопец.
Падазраваны быў п'яны, ён паваліў дзяўчынку на зямлю і сілай забраў 20 тысяч рублёў.
Падазраванага затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Грошы канфіскавалі. 26 лістапада заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.206 «Рабаванне, спалучанае з гвалтам».
0
0
0
0
0
0