Грамадства55

Колькі доўжацца канікулы ў розных краінах

Японцы, кітайцы, немцы маюць усяго паўтара месяца канікул.

Пасля таго як у канцы жніўня Міністэрства адукацыі паведаміла пра магчымае скарачэнне школьных канікул на месяц, гэтая навіна не сыходзіць у людзей з языкоў. І не дзіва: расклад навучальнага года Беларусь атрымала ў спадчыну ад Савецкага Саюза, і тры месяцы канікул летам — недатыкальны прывілей. Як справы з працягласцю навучальнага года ў іншых дзяржавах і ці ўплывае гэты паказчык на якасць навучання?

У «Кодэксе аб адукацыі» зацверджана не менш за 30 дзён адпачынку цягам навучальнага года, а таксама 10-12 тыдняў летніх канікул. Між тым большасць замежных школьнікаў сядаюць за парты ў сярэдзіне жніўня — пачатку верасня і заканчваюць заняткі ў канцы чэрвеня: у такіх краінах, як Аўстрыя, Канада, Чэхія, Данія, Славакія, школьнікі адпачываюць летам каля 8–10 тыдняў. Рэкардысты па самых кароткіх летніх канікулах — Японія, Аўстралія, Германія, Вялікабрытанія і Кітай: там школьнікам выдзелена ўсяго каля шасці тыдняў летняга адпачынку.
З улікам таго, што навучальны год у многіх з гэтых краін падзелены на семестры і трыместры (а не чвэрці), агульная колькасць дзён адпачынку можа быць меншай за беларускую ў паўтара разу. Трохмесячны перапынак у занятках захаваўся ў асноўным у былых краінах СССР: Літве, Расіі, Украіне.

Пытанне ў тым, ці паўплываюць такія рэформы менавіта на якасць навучання. Шматлікія даследаванні амерыканскіх педагогаў, натхнёныя пастаяннымі прапановамі падоўжыць адносна кароткі амерыканскі навучальны год, паказалі, што наўпростая карэляцыя паміж часам знаходжання вучня ў школе і ўзроўнем ведаў практычна незаўважная. Якасць адукацыі збольшага залежыць ад таго, як вучыць, а не як доўга гэта рабіць.

З такім меркаваннем згодныя і некаторыя беларускія настаўнікі: «Ніхто не хоча абмяркоўваць галоўныя пытанні — чаму і для чаго вучаць у школе, — кажа Яўген Лівянт, рэпетытар па фізіцы і матэматыцы, настаўнік вышэйшай катэгорыі. — Ствараецца ўражанне, што спецыяльна прыдумляюць „праблемы“ (насіць школьную форму ці не, 10 ці 11 гадоў і г.д.), каб адцягнуць увагу ад галоўных пытанняў: няякасных падручнікаў, непрадуманых навучальных праграм, жудаснага становішча настаўнікаў, якія не маюць аніякай вагі ў нашым грамадстве.

Давайце лепш абмяркуем, чаму ў педінстытуты не ідуць нават двоечнікі, давайце пагаворым пра злачыннасць у школах.
Дык не, абмяркоўваюць скарачэнне школьных канікул. На якасць ведаў гэта аніяк не паўплывае, бо гэта пытанне формы, а не зместу адукацыі. Чыноўнікі імітуюць бурлівую дзейнасць, бо трэба ж ім нешта абмяркоўваць. А рэальна нешта вырашаць у школьнай адукацыі яны страшна баяцца».

«Трэба змяняць стаўленне да дзяцей, саму атмасферу школы. Яна агрэсіўная, няўважлівая да дзіцяці. Ад гэтага будзе больш плёну, чым ад працягласці канікулаў», — упэўненая настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталля Іллініч.

Навучальны чэрвень, можа, і дасць больш часу на вывучэнне матэматыкі і фізікі. Але пакуль у школе выкарыстоўваюцца такія падручнікі, як «Дапрызыўная падрыхтоўка» В.Варламава ці «Гісторыя Беларусі» Я.Новіка, пакуль школа заахвочвае простае «зубрэнне» замест сучасных методык развіцця крытычнага мыслення, пакуль педагог — гэта адно два цяжкія гады размеркавання, такія любімыя Міністэрствам адукацыі балы ЦТ наўрад ці папаўзуць угару.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць