06.12.2012 / 09:00

Шэдэўры Оскара Німеера: архітэктар тварыў да 104 гадоў 12

У Бразіліі ў сераду памёр сусветна вядомы архітэктар Оскар Німеер, паведамляюць бразільскія СМІ.

Дзесяцігоддзямі Німеер ствараў яркія будынкі з жалезабетону.
Адны з першых яго вядомых праектаў 1940-х гадоў — царква Францішка Асізскага, якая больш нагадвае бразільскія горы, і кафедральны сабор у сталіцы краіны, Бразіліа, які выглядае з-пад зямлі выгнутымі калонамі. Дарэчы,
маладая сталіца краіны, горад Бразіліа, стала фактычна галоўным тварэннем Німеера.

Адметныя і пабудовы апошніх дзесяцігоддзяў яго творчасці: лятаючая талерка музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, што прызямлілася на самым беразе, выпусціўшы доўгі трап, і будынак ўласнага музея Німеера ў форме велізарнага 30-метровага вока, якое вісіць у паветры.

Што цікава, музеі Німеера — гэта не чыста музеі. Гэта найчасцей адначасова і канцэртавыя залы, арэны. Дамы культуры, адным словам.

Німеер быў перакананым камуністам, але не савецкага, а лацінаамерыканскага кшталту.

«Архітэктура нічога істотна ў грамадстве не мяняе. Яна заўсёды знаходзіцца на баку багатых. Але важна верыць, што яна можа зрабіць жыццё лепш», — так Оскар Нимейер апісаў сваё крэда.

Джорджа Буша-малодшага ён называў «сукіным сынам», які загубіць і Штаты, і ўвесь астатні свет. ЗША на працягу 20 гадоў адмаўлялі Німееру ў візе.

Таксама ён распрацоўваў праекты помнікаў антыамерыканскіх лідараў Лацінскай Амерыкі: для Уга Чавеса — грозны металічны клін у бок ЗША, контурны кубінец, які замахнуўся сцягам на «імперскага гада», — для Фідэля Кастра.

Уладзімір Пуцін узнагародзіў Німеера ордэнам Дружбы. А пры Хрушчову, у 1963 годзе, яму была прысуджана Ленінская прэмія «3а ўмацаванне міру паміж народамі». Аднак у цэлым саветы даволі стрымана ставіліся для Німеера. Месца для такой архітэктуры ў Савецкім Саюзе не было. Дый грошай саветы на такое не мелі.

Працы Німеера — сапраўдныя шэдэўры ХХ стагоддзя. Што цікава, камуніст Німеер свабодна будаваў пры антыкамуністычных дыктатурах у Бразіліі.
У таталітарных Савецкім Саюзе ці Трэцім Рэйху такога было не ўявіць.

Сам ён на 20 гадоў перабраўся ў дэмакратычную Францыю, а ў гэты час у Бразіліі працягвалі ажыццяўляцца яго праекты.

У 1988 годзе, у 81 год, Німеер атрымаў самую ганаровую ўзнагароду ў галіне архітэктуры — Прытцкераўскую прэмію.

У 1990-х ён пабудаваў шэдэўральныя мемарыял прэзідэнта Кубічэка, лятаючую талерку Музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, вока ўласнага музея ў Курытыбе і культурны цэнтр «Оскар Німеер» у Гаянія, спраектаваў самбадром ў Рыа-дэ-Жанэйра.

«Божа мой, Оскару Німееру сёння споўнілася 100 гадоў, і ён досыць нядрэнна сябе пры гэтым адчувае», — усклікаў у 2007 годзе беларускі блогер Darriuss, які піша пра архітэктуру. А

Німеер працягваў працаваць і пасля ста. Апошнія фоты ў слайд-галерэі — гэта праекты, рэалізаваныя Німеерам за апошнія 5 гадоў, сабраныя Дарыюсам.
Гэта ўсё яшчэ шэдэўры думкі і красы.

Сяргей Гезгала

0
Виктор / Адказаць
06.12.2012 / 09:19
Классные фото.
0
padarozhny / Адказаць
06.12.2012 / 09:41
"Дый грошай саветы на такое не мелі." ============================= Сапраўды, мабыць, такія шыкоўныя напаўфантастычныя пабудовы шмат грошай каштуюць. Пэўна ж ў Бразіліі грошай як трэсак.
0
у Еўропу! / Адказаць
06.12.2012 / 11:20
Засталося сабраць тольки 16 подписащ пад петэцыяй аб малым пажным руху з Польшчай: http://www.change.org/ru/петиции/кіраўніку-адміністрацыі-прэзідэнта-рэспублікі-беларусь-паскорыць-рэалізацыю-дамовы-аб-малым-памежным-руху-з-рэспублікай-польшча
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру