Мікалай Чаргінец, цяпер старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, вымушаны эканоміць на леках. Ён расказаў «Белгазете», што ў месяц траціць на медыкаменты да 450 даляраў. Па словах Чаргінца, у Маскве лекі таннейшыя. Таму, каб не згалець у аптэках нашай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, адстаўны генерал просіць сяброў, якія бываюць у расійскай сталіцы, купляць там неабходныя яму прэпараты.

Юрый Сівакоў цяпер працуе прарэктарам сталічнага інстытута кіравання. У гутарцы з «Прэсболам» ён па-філасофску заўважыў: «Сёння ж, калі пенсія не дацягвае нават да 1000 даляраў, яна ў той жа час, нібыта і не вельмі малая. Але ўсё роўна гэта не тыя грошы, на якія можна камфортна жыць і паехаць кудысьці адпачыць, пагрэць старыя косці…»

Тут Сівакоў мае рацыю: 1000 даляраў пры цяперашніх беларускіх цэнах — невялікія грошы. Застаецца толькі здагадвацца, як выжываюць простыя старыя: сярэдняя пенсія ў дзяржаве не дацягвае і да 200 даляраў.

Чаму так адбываецца, пераканаўча патлумачыў сам Сівакоў. «Канцэптуальны тэзіс сучаснай тэорыі кіравання чалавечымі рэсурсамі гучыць так: наш дабрабыт шмат у чым залежыць не толькі ад таго, як мы працуем, а ў большай ступені ад таго, як намі кіруюць», — заявіў генерал у адным з папярэдніх інтэрв’ю.

Так што, цяперашні памер пенсій — гэта яшчэ адна выдатная ілюстрацыя да 18-гадовага кіравання Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?