Матэрыялы на 43 кіроўцаў (у тым ліку адну жанчыну), затрыманых паўторна цягам году за кіраваньне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’яненьня, накіраваныя ў суды сталіцы. Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу, іх прыцягнуць не да адміністрацыйнай, а ўжо да крымінальнай адказнасьці.

Усяго ад пачатку году ў Менску было затрымана больш за тры тысячы кіроўцаў, якія рызыкнулі сесьці за руль нецьвярозымі, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» інспэктар упраўленьня ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Юры Красноў.

Сёлета за шэсьць месяцаў па віне нецьвярозых кіроўцаў на дарогах сталіцы адбылося 31 ДТЗ, у выніку адзін чалавек загінуў і 42 атрымалі траўмы.

Агенцтва «Мінск-Навіны»

Ілюстрацыя UZR.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0