«Абаранак» з фізраствору на ілбе: працэс...

«Абаранак» з фізраствору на ілбе: працэс...

...і вынік.

...і вынік.

Лізаць клямкі не вельмі гігіенічна, але па-японску прывабна.

Лізаць клямкі не вельмі гігіенічна, але па-японску прывабна.

Гэта не склад рэстарана, гэта рэстаран Mr. Kanso.

Гэта не склад рэстарана, гэта рэстаран Mr. Kanso.

Маладыя японкі з крывымі зубамі выглядаюць як коткі. Ці прывабныя вурдалачкі.

Маладыя японкі з крывымі зубамі выглядаюць як коткі. Ці прывабныя вурдалачкі.

«Абаранкагаловыя»

Менавіта ў 2012 годзе мільёны ўбачылі субкультуру «абаранкагаловых» — людзей, якія запампоўваюць пад скуру на лобе медыцынскі фізраствор, каб стварыць штучную пухліну ў выглядзе абаранка. Кропельніца з 400 мл салянога раствору, пара гадзін часу — і амаль цэлыя суткі вы будзеце насіць на галаве вялізарны «абаранак» ды пужаць людзей выглядам жахлівай казачнай пачвары. Цікава, што ўводзіць фізраствор пад скуру на лобе першым прыдумаў канадскі фатограф Джэром Абрамавіч яшчэ ў пачатку 2000-х. Але папулярнай (наколькі гэта магчыма) з’ява стала менавіта ў 2012, калі «абаранкагаловых» паказала японскае тэлебачанне (бо шукала незвычайныя тыпажы пасля катастрофы на «Фукусіме») ды тэлеканал National Geographic ў перадачы з цыклу «Табу».

Працэдура нясе і пэўную небяспеку: можна занесці інфекцыю ці абязводзіць арганізм, калі памыліцца і ўзяць занадта насычаны раствор.

Дзяўчыны, што ліжуць клямкі

Масавыя запошчванні фатаздымкаў якога-небудзь незвычайнага дзеяння ў сеціва — ідэя не новая. Дастаткова ўспомніць той жа планкінг — калі людзі клаліся абы-куды тварам уніз ды з рукамі ўздоўж цела. Эпідэмія планкінгу захапіла ўвесь свет у першым дзесяцігоддзі 2000-х, яе рэцыдывы сустракаюцца яшчэ і сёння.

Але сваё і шалёнае даражэйшае японскаму сэрцу, і сёлета ў інтэрнэце распаўсюдзіліся сотні фатаздымкаў японскіх дзяўчатак, якія лізалі клямкі на дзвярах. У гэтай культурнай з’явы ёсць нават свой фотаблог. Японкі лізалі клямкі і раней, але слава прыйшла да іх у 2012.

Рэстараны кансерваванай ежы

Зразумела, установы грамадскага харчавання ва ўсім свеце выкарыстоўваюць кансервы, але менавіта ў японскім рэстаране Mr. Kanso наведнікі ядуць непадагрэтыя кансервы адразу з бляшанак з дапамогай пластыкавых нажоў і відэльцаў ды запіваюць усё гэта напоямі выключна з пластыкавага посуду. Магазін кансерваў у горадзе Осака існаваў з 2002 года, але ў 2012 яго ператварылі ў рэстаран (трэба сказаць, кардынальных зменаў не спатрэбілася). Нягледзячы на ўсю сумнеўнасць, Mr. Kanso стаў шалёна папулярны і неўзабаве адкрыецца 10-ы рэстаран пад гэтай назвай.

Крывыя зубы

Мода на «яеба» гуляе па Японіі. «Яеба» па-японску значыць «падвойны зуб». Нехта піша, што такія зубы надаюць дзяўчыне выгляд дзіцяці з яшчэ не сфармаванымі зубамі ці модны ў гэтым сезоне «вампірскі» выгляд. Ці нават робяць з любой жанчыны «жанчыну-котку». Але факт застаецца фактам: стаматалагічныя клінікі Японіі прапануюць зрабіць, каб два зубы выпіналіся. І попыт на паслугу немалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?