Згодна з папярэднімі звесткамі, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ на 1 снежня 2012 года склалі $8 224 мільёны. Яны павялічыліся паводле вынікаў лістапада на $184,3 мільёна.

Як растлумачылі у Нацыянальным банку,

росту золатавалютных рэзерваў садзейнічала размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу Нацбанкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пры гэтым у лістападзе Нацбанкам і ўрадам былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Варта зазначыць, што

да лістапада золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаліся чатыры месяцы запар.
У кастрычніку было зафіксавана іх зніжэнне на 102,8 млн. долараў, у верасні — на 15,2 млн., у жніўні — на 106,3 млн., у ліпені — на 82 млн. долараў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?