Як паведамляе расейская служба радыё «Свабода», 5% ад кожнага рахунку пойдзе на дапамогу палітвязням. Адкрыцьцё першага і пакуль адзінага ў горадзе бару такога кшталту яго заснавальнікі прымеркавалі да гадавіны масавых пратэстаў.

У бары «Свабода» можна будзе не толькі выпіць і закусіць, але і сустрэцца з палітыкамі самага рознага кшталту, паглядзець кіно, узяць ўдзел у дэбатах і сэмінарах.

Размешчаны бар у межах «Пецярбурга Дастаеўскага», на набярэжнай Фантанкі. Заснавальнікі ўсведамляюць, што іх гасцямі могуць быць не толькі апазіцыянеры, але і супрацоўнікі паліцыі, АМОНу або пажарнай інспекцыі, таму імкнуцца выканаць усе фармальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?