Савет Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) зацвердзіў інвестпраект Беларускага металургічнага завода па будаўніцтву і ўводу ў эксплуатацыю драбнасортнага-драцянога стана. Праект коштам 141 мільён еўра стане самым буйным з прафінансаваных банкам у краіне.

Праект з’яўляецца часткай інвестыцыйнай праграмы па мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў Беларускага металургічнага завода («БМЗ»), якая прадугледжвае будаўніцтва пракатнага стана прадукцыйнасцю 700 тысяч тон гатовай прадукцыі.

У Беларусі ЕАБР ўжо крэдытаваў некалькі праектаў карпаратыўнага сектара. Самы буйны з іх да сённяшняга дня — дагавор аб прадастаўленні СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» крэдытнай лініі на суму $63,5 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?