Улады Мінска збіраюцца павысіць стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Праект дакумента апублікаваны на сайце Мінгарвыканкама для грамадскага абмеркавання (да 12 снежня).

У прыватнасці, стаўку падатку для прадпрымальнікаў, якія аказваюць будаўнічыя паслугі, плануецца павысіць з Br540 тыс. да Br600 тыс.

Стаўка падатку для ІП, якія здаюць кватэры ў арэнду на суткі, вырасце ў 1,2 разу - з Br460 да Br550 тыс. за кожную кватэру.

Найбольшае павышэнне ставак падатку ІП, якія займаюцца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі і твораў графікі, жывапісу і скульптуры: стаўкі вырастуць з Br190 да Br280 тыс. (па друкаваных выданнях, за выключэннем газет і часопісаў) і з Br115 тыс. да Br170 тыс. (па мастацкіх творах).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?