Хакеісты мінскага «Дынама» 7 снежня ў чарговай сустрэчы чэмпіянату КХЛ на выездзе з буйным лікам прайгралі «Барысу» з Астаны — 2:7 (1:2, 1:4, 0:1).

Пасля 33 гульняў «Дынама» з 38 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е — у Заходняй канферэнцыі і 20-е — у агульнай табліцы. Каманда атрымала 8 перамог у асноўны час, 4 — у авертайме, 1 — па булітах і зведала 1 паражэнне па булітах, 3 — у авертайме і 16 — у асноўны час, закінула 79 і прапусціла 111 шайбаў.

Зараз «Дынама» чакае шасціматчавая дамашняя серыя:
9 снежня — з рыжскім «Дынама», 19-га — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 22-га — з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га — з данецкім «Данбасам», 29-га — з маскоўскім «Спартаком», 3 студзеня — зноў з рыжскім «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?