Суддзя Жукоўская пастанавіла, што падставаў для перагляду гэтага рашэння няма.

Спрабаваць аднавіцца на працы далей — бессэнсоўна, сказаў сам Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Ён быў звольнены ў верасні з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Андрэй Чарнякевіч — адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», што быў выдадзены «Гарадзенскай бібліятэкай».

Справа займела ў Інтэрнэце вялікі рэзананс, на сайце «Нашай Нівы» за Андрэя было сабрана каля 400 подпісаў (падпісанне ініцыявалі гродзенскія гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук), але далей справа не пайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?