15.12.2012 / 23:11

Нават у чадры можна быць свабодным. Пазітыўны Іран — фоты Яўгена Ціханава Напішыце іранцам, якіх Вы бачыце на гэтых фотах 61

Лэйла, калі даведваецца, адкуль я, кажа «Привет, товарищ!». Яна некалькі год жыла ў Казахстане, цяпер вучыцца на мастака ў Італіі.

У першую ж гадзіну ў Іране, на выездзе з горада, мяне затрымлівае група працаўнікоў аўтарамонтнай майстэрні: яны прапануюць халодную ваду, адпачынак і — абзорную экскурсію на матацыкле.

Дзеці тут, пакуль не вырастуць, карыстаюцца роварамі. Потым усе яны перасядуць на матацыклы.

Калі ты працуеш грузчыкам на галоўным кірмашы краіны, гэта не значыць, што трэба быць заўсёды пахмурым.

Кандытарскія вырабы гатуюцца непасрэдна на кірмашы. Здаровая канкурэнцыя вымагае ад людзей трымацца санітарных нормаў: яны працуюць у пальчатках і белых фартухах.

Калі ў адзін з першых дзён у Іране я праходжу міма аўтарэмонтнай майстэрні, мяне запрашаюць папаліць кальян, пад'есці, а калі даведваюцца, што мне няма дзе ночыць, прапаноўваюць застацца.

Мехдзі — гітарыст у індзі-рок-гурце. Хадзіць па вуліцы з такой шавялюрай небяспечна: Мехдзі паказваў шрам на галаве, атрыманы ад паліцэйскага.

Для персаў гарбата — залежнасць, шкодная звычка. Выбар сэрвіза таму — цяжкая праца.

Да пэўнага веку дзяўчынкі не абавязаныя насіць чадру.

Такое нядбайнае выкарыстанне чадры магчыма толькі ноччу — днём цябе можа затрымаць паліцыя.

Выхад з такім мэйк-апам на вуліцу — стоадсоткавы «залёт». Спецыяльная жаночая паліцыя адсочвае такіх «распусніц».

Нягледзячы на ўсе забароны, часам тут ладзяцца гей-паці. Мы размылі твар, бо за гомасэксуалізм у Іране прадугледжваецца смяротнае пакаранне.

Махса — таленавіты ілюстратар. Марыць рабіць ілюстрацыі для дзіцячых кніжак, але не можа знайсці ў Іране цікавай працы. Калі ты цікавішся, можаш глянуць яе партфоліа.

Хлопец гатуе папулярны іранскі вегетарыянскі сэндвіч — «фелафель».

Чадра — гэта для вуліцы. На прыватных жа вечарынах ніводная дзяўчына не стане хаваць сваёй прыгажосці — асабліва, калі яна выглядае як Марыён Катыяр.

Працаўніца кавярні.

Гарачыня. Мужчына нясе ахалоджаныя напоі на продаж.

Мужчыны сядзяць на прыпынку і чакаюць, пакуль пойдзе аўтобус у сталіцу — хочуць штосьці перадаць з кіроўцам. Калі даведваюцца пра маю гісторыю, прапануюць грошы і адпачынак у іх дома.

Часам іранцы проста адпачываюць на дахах уласных дамоў. Спачатку ён прапануе нам халоднай вады, потым прыносіць цукеркі, потым мы катаемся на матацыклах. На развітанне ён напакоўвае нас ежай і ласункамі ды вывозіць на трасу.

Плывём на выспу пасярод Персідскай затокі. Капітан ставіцца вельмі прыязна, нават дазваляе апусціць ногі за борт.

На поўдні Ірана скура жыхароў становіцца заўважна цямнейшай.

Малюнкі хной — папулярная фішачка. Трэба пачакаць некалькі гадзінаў і змыць — на некалькі тыдняў на скуры застануцца прыгожыя малюнкі.

Самыя вольныя людзі тут — дзеці. Ім яшчэ па барабане ўся гэтая палітыка, яны проста смяюцца і басанож круцяць наш блакітна-зялёны шарык.

20-гадовы мінчук Яўген Ціханаў едзе вакол свету. Ён праехаў Расію, Грузію, Арменію, Азербайджан. Ісламская Рэспубліка Іран пакінула мноства ўражанняў: гэта краіна, дзе ва ўмовах таталітарна-рэлігійнага ладу жывуць людзі з вялікай ступенню ўнутранай свабоды. Глядзім фоты.

Напішыце іранцам у каментах: да іх дойдуць Вашы словы.

0
Frontavec / Адказаць
15.12.2012 / 23:29
"Напішыце іранцам, якіх Вы бачыце на гэтых фотах" Дарагія "прыветтаварышч", хачу перадаць вам сваё негадаванне - чаму на фотаздымках, на якіх ёсць вы, няма амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў пятай генерацыі F35 =(
0
Пьяный нэпман / Адказаць
15.12.2012 / 23:35
Ад рэпартажаў у захапленні (першы таксама чытаў). Але ў яшчэ большым захапленні ад дзяўчын, не думаў што ў Іране такія прыгажуні. Лэйле прывет)
0
Міня / Адказаць
15.12.2012 / 23:37
на партфоліо ілюстратаркі непрацуючая спасылка Рэд. Дзякуй, выправілі.
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру