08.12.2012 / 09:25

Група в'етнамцаў спрабавала выехаць з Беларусі пад днішчам аўтапоезда 5

У ноч на 7 снежня брэсцкія памежнікі прадухілілі спробу сямі грамадзян В’етнама незаконна перайсці мяжу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры ДПК, чацвёра в’етнамцаў для нелегальнага пераходу мяжы вырашылі скарыстацца аўтапоездам, у які праніклі пры пад’ездзе да пункту пропуску «Казловічы».

Мужчыны ўмела скампанаваліся на запасных колах і шасі паўпрычэпа аўтацягніка «ДАФ».
Толькі ў аднаго з нелегалаў была даведка пра замену пашпарта, астатнія падарожнічалі без дакументаў. Мабільныя тэлефоны, асабістыя рэчы, грошы — такі быў багаж затрыманых.

Пазней гэта кампанія дапоўнілася: за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы брэсцкія пагранічнікі затрымалі яшчэ трох грамадзян В’етнама, якія пераходзілі дарогу Брэст — Казловічы.

Як высветлілася, група з сямі чалавек прыехала ў раён пункту пропуску на двух легкавых аўтамабілях з Масквы. Усе яны мэтанакіравана рыхтаваліся да незаконнага перасячэння дзяржмяжы. У Польшчы планавалі здабыць лепшыя ўмовы для жыцця.

Распачаты адміністрацыйны працэс, для разбору грамадзяне В’етнама змешчаныя ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
08.12.2012 / 09:45
Працавітыя в'етнамцы едуць падымаць эканоміку ЕС, а нашыя памежнікі ўсімі сіламі і сродкамі іх стрымліваюць. Як сказаў бы Зянон, адчуваецца крывавы крамлёўскі след.
0
Сырок разладу / Адказаць
08.12.2012 / 10:07
в'етнамцы, у адрозненні ад цярпіл, хуценька зразумелі, што нават ім апасля апошняга дэкрэту працаваць у Беларусі становіцца небяспечна...
0
grub / Адказаць
08.12.2012 / 20:05
Хіба па-беларуску будзе "аўтапоезд" а не "аўтацягнік"?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру