У Мінску 7 снежня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Фінляндыі ў Літве і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Мар’яй-Ліісай Кільюнен.
Як паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, Макей і Кільюнен абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, уключаючы стан і перспектывы рэалізацыі найболей важных двухбаковых эканамічных праектаў. Закраналася і тэматыка ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам.
Макей выказаў падзяку Кільюнен, якая сёлета завяршае сваю працу ў якасці пасла Фінляндыі ў Беларусі, за яе ўнёсак у развіццё беларуска-фінляндскіх адносін, што атрымалі ў апошнія гады значную дынаміку.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ