Адвакат Алена Трушкіна наведала Гайдукова ў віцебскім СІЗА № 2. Пра гэта распавяла маці арыштаванага наваполацкага актывіста, якога месяц таму затрымалі і вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Паводле звестак адваката, у камеры, дзе трымаюць Андрэя Гайдукова, знаходзяцца пяць чалавек, на здароўе ён не скардзіцца і ўвогуле трымаецца добра:

«Адвакат схадзіла да яго, сказала, што духам ён ня ўпаў, трымаецца нармальна, і гэта добра. Яна схадзіла да яго на сустрэчу, сказала, што ў камэры іх пяцёра, гэта няшмат. Так што маральна трымаецца добра, нармальна сябе адчувае, не хварэе, усе добра. Яна мяне супакоіла, бо гэта — самае галоўнае!»

Алена Трушкіна была самым першым адвакатам Андрэя Гайдукова адразу па затрыманні 8 лістапада ў Віцебску.
Паводле жадання хлопца, менавіта спадарыня Трушкіна зноў пачала з ім працаваць, калі ў пачатку снежня яго перавялі з мінскага СІЗА КДБ у віцебскі следчы ізалятар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?