Беларуская царква св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША). Будынак узведзены ў 1972 г.

Беларуская царква св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША). Будынак узведзены ў 1972 г.

Пабудаваны побач з царквой Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы.

Пабудаваны побач з царквой Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы.

Лік 40 згадваецца ў Бібліі 146 разоў, і галоўнае значэньне яго — час выпрабаваньня й вытрываласьці. З гэтага гледзішча пабудаваная ў 1972 годзе царква імя сьв. Еўфрасіньні Полацкай ды заснаваная на пачатку 1950-х гадоў парафія (юрысдыкцыі Канстантынопальскай патрыярхіі) вытрымалі выпрабаваньне часам.
18-га лістапада сёлета прыхаджаньне адзначылі гэтую дату малітвай і застольлем. Гэтае апошняе адбылося ў прасторнай залі грамадзкага цэнтру, які будаваўся паралельна з царквой. Прыгожа ўдэкараваныя сталы й заля ды багатая выстаўка гістарычна значных фотаздымкаў надалі сьвяткаваньню ўрачыстю атмасфэру. Сп-ня ІрэнаДутко выдала да гэтай гістарычнай даты апрацаваную ёю прыгожую юбілейную паштоўку.
Пасьля літургіі й малебну заля напоўнілася людзьмі з мноствам дзяцей. Айцец Міхаіл блаславіў сталы, царкоўны хор пад кіраўніцтвам рэгента Валянціна Дзямешчыка прасьпяваў малітву-гімн «Магутны Божа».
Банкет са смакавітай ежай, падрыхтаванай сястрыцтвам, прайшоў у прыемнай атмасфэры гутарак-успамінаў. Прамаўлялі на тэму дня сп. Жорж Лешчанка, старшыня царкоўнай рады, настаяцель а. Міхаіл, мэр гораду сп. Джон Крэнзэль, які зачытаў адмысловую праклямацыю з нагоды сьвята, др. Янка Запруднік. Прывітаньне зь Менску прыслаў гісторык Алег Гардзіенка, які працаваў у архіве саўтрывэрскай царквы, аўтар дзвюх кніжак пра амэрыканскіх беларусаў. Спадарства Валянтын і Тацьцяна Дзямешчыкі й сп-ня Віла Леўчук забясьпечылі гледачам-слухачам музычную й танцавальную праграму з удзелам дзяцей і моладзі, а ў карагодзе «Лявоніха» — і старэйшых асобаў. Прозьвішчы арганізатараў сьвяткаваньня і ўдзельнікаў мастацкай праграмы названыя ў царкоўным англамоўным бюлетэні, які штотыдня публікуе а. Міхаіл (www.belaruschurch.com — December 2, 2012).

Саўтрывэрская царква й будынак грамадзкага цэнтру разам зь невялікім паркам і помнікам змагарам з незалежнасьць Беларусі — унікальныя аб’екты ў гісторыі паваеннай беларускай эміграцыі на Захадзе.

Яны пабудаваны поўнасьцю рукамі саміх вернікаў. Цапер, пасьля 40-гадовага існаваньня, з багатай гісторыяй за плячыма, гэты цэнтар амэрыканскай беларушчыны чакае свайго летапісца. Знайсці такога — вельмі важна для будучыні царкоўнага прыходу й цэлага асяродка. Пра гэта гаварыў у сваім слове Янка Запруднік. Мясцовым маладым амэрыканцам беларускага паходжаньня трэба апавесьці пра айцоў-папярэднікаў, якія самаахвярна забясьпечылі ім такую багатую спадчыну.
Маральны абавязак сучасьнікаў — гарантаваць ёй будучыню. Адзін са спосабаў у такім намаганьні гэта — выдаць грунтоўна апрацаваную кніжку пра гісторыю беларуска-амэрыканскага Саўт Рывэра.
Добры пачатак такому праекту паклаў сп. Віталь Цярпіцкі, старшыня будаўлянага камітэту й аўтар беларускамоўнага ілюстраванага даведніка «Гісторыя пабудовы праваслаўнае царквы імя сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры, Нью Джэрзі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?