08.12.2012 / 14:08

БНФ: Дэкрэт Лукашэнкі аб «прыгонным праве» — небяспечны прэцэдэнт 21

Дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» стварае небяспечны прэцэдэнт парушэння правоў працоўных, замацаваных на міжнародна-прававым і канстытуцыйным узроўнях. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 8 снежня соймам Партыі БНФ у Мінску.

Партыя БНФ лічыць, што палажэнні дэкрэта наўпрост супярэчаць артыкулу 41 Канстытуцыі, у якой гарантуецца права на «выбар прафесіі, роду дзейнасці і працы ў адпаведнасці са схільнасцямі, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай… Прымусовая праца забараняецца, за выключэннем працы ці службы, якая вызначаецца прыгаворам суда ці ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы». Апрача таго, мяркуюць у партыі, дэкрэт парушае канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы 105 аб забароне прымусовай працы, якую ратыфікавала Беларусь.

Сойм Партыі БНФ мяркуе, што акты, накшталт дэкрэта 9, служаць прычынай для прымянення супраць краіны эканамічных абмежаванняў па лініі Міжнароднай арганізацыі працы, а таксама адштурхоўваюць ад Беларусі сур’ёзных інвестараў.

У сваё заяве Партыя БНФ «патрабуе ад суб’ектаў, якія маюць права звяртацца ў Канстытуцыйны суд, асабліва ад урада, неадкладных дзеянняў у кірунку антыканстытуцыйных і эканамічна шкодных палажэнняў дэкрэта».

Апрача таго, партыя «заклікае дэмакратычныя партыі, грамадскія аб’яднанні і прафсаюзы да салідарнасці з грамадзянамі, якія падпадаюць пад дзеянне дэкрэта».

Нагадаем, згодна з дэкрэтам № 9, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 снежня, усе работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў будуць пераведзеныя на кантрактную форму найму. Датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджаная старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

Дэкрэт прадугледжвае, што згодна з указам прэзідэнта № 529 «Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» ад 18 кастрычніка 2007 года работнікам дрэваапрацоўчай галіны павінна аказвацца дзяржаўная падтрымка па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі іх вытворчасцяў.

У сувязі з гэтым работнікі названых прадпрыемстваў, апрача прадугледжанай кантрактам зарплаты, павінны атрымліваць штомесячныя грашовыя выплаты. Іх памер прадпрыемствы вызначаюць самастойна, зыходзячы са сваіх фінансавых магчымасцяў.

«У выпадку парушэння работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальнення за вінаватыя дзеянні сума атрыманай імі за перыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртанню», — паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Пры невяртанні гэтых выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца паводле рашэння суда з іх працоўнага заработку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць уладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы», — зазначаецца ў паведамленні.

Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны дэкрэтам у дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія бяруць удзел у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Апрача таго, дэкрэт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне падрадчыкам (субпадрадчыкам, праектнай арганізацыяй) тэрмінаў выканання работ па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у выглядзе накладання штрафу на службовую асобу ад 10 да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — ад 50 да 500 базавых велічыняў (базавая велічыня зараз складае 100 тысяч рублёў).

0
Ириска / Адказаць
08.12.2012 / 14:47
А где была партия БНФ когда принимали вот это: Статья 37. Прекращение трудового договора по соглашению сторон Трудовой договор, заключенный на неопределенный срок (пункт 1 статьи 17), а также срочный трудовой договор может быть в любое время прекращен по соглашению сторон трудового договора. Статья 38. Прекращение срочного трудового договора Трудовой договор, заключенный на определенный срок (пункт 2 статьи 17), прекращается с истечением его срока. Трудовой договор, заключенный на время выполнения определенной работы (пункт 3 статьи 17), прекращается со дня завершения этой работы. Трудовой договор, заключенный на время выполнения обязанностей временно отсутствующего работника (пункт 4 статьи 17), прекращается со дня, предшествующего дню выхода этого работника на работу. Трудовой договор, заключенный на время выполнения сезонных работ (пункт 5 статьи 17), прекращается с истечением сезона. Статья 39. Продолжение действия срочного трудового договора на неопределенный срок Если по истечении срока трудового договора (пункт 2 статьи 17) трудовые отношения фактически продолжаются и ни одна из сторон не потребовала их прекращения, то действие трудового договора считается продолженным на неопределенный срок. Статья 40. Расторжение трудового договора, заключенного на неопределенный срок, по желанию работника Работник имеет право расторгнуть трудовой договор, заключенный на неопределенный срок, предупредив об этом нанимателя письменно за один месяц. === Иными словами, если заключен срочный трудовой договор, разновидностью которого является контракт, то уволиться работник может только по соглашению сторон или по окончании срока контракта, уже давно контрактники не могут уволиться по своему желанию просто. Может надо было внимательнее читать ТК, крепостное право у нас уже давно закреплено в нем, где тогда была БНФ-то? Ничего нового ТНП не сказал и не сделал, видно сам не в курсе, что и так все закреплены на срок контракта к своему рабочему месту-то этим самым контрактом. У нас увольняются раньше путем сознательных прогулов, уходят со статьей увольенния за прогул в трудовой книжке, если нашли работу другую, а их не хотят отпускать.
0
kasiner / Адказаць
08.12.2012 / 15:52
Вельмi слушная ды сваечасовая заява, рэспэкт Партыi. эй, там наверсе: перацiскаеце гайкi!
0
ост / Адказаць
08.12.2012 / 17:01
ірыска, але ж раней не было той жахлівай нормы пра выплату адсутпных пры звальненьні. гэта рэальнае прыгоннае права.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру