08.12.2012 / 17:21

Беларус паўтарыў «подзвіг» п’янога расіяніна пад Клайпедай — фота 3

У суботу ўначы ў Клайпедзе (Літва) п’яны грамадзянін Расіі не справіўся з кіраваннем легкавым аўтамабілем і трапіў паміж агароджамі.

Раніцай цягач з паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, заехаў на металічны бардзюр, які дзеліць магістраль на дзве часткі, і праехаў па ім каля 30 м.

ДТЗ адбылося каля 6.20 ч., у Клайпедскім раёне, на 301-м км магістралі Вільня — Каўнас — Клайпеда. 40-гадовы грамадзянін Беларусі Віктар Б., кіруючы цягачом расійскай кампаніі, з літоўскім паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, заехаў на агароджу.

Віктар, які працуе дальнабойшчыкам ўжо 20 гадоў, сказаў, што не справіўся з кіраваннем. Ён быў цвярозы.

Гэтыя бардзюры падзяляюць магістраль і дарогу, якая вядзе да стацыянарнага паста Інспекцыі дзяржаўных дарог.

Беларус не вызначыўся, куды яму ехаць, прама ці да інспектараў, аднак, успомніўшы, што едзе пусты, вырашыў ехаць у бок Клайпеды, але было ўжо позна, і машына наляцела на бардзюр.

На месца ДТЗ прыйшлося выклікаць не толькі паліцыянтаў, але і рабочых, якія зрэзалі бардзюр.

Толькі пасля гэтага можна будзе зняць цягач і вярнуць яго на дарогу.
У цягача падчас ДТЗ лопнула апона і прабіты радыятар.

0
цёплы дождж / Адказаць
08.12.2012 / 18:33
Такую ж картинку я видела в Минске где-то в сентябре кажись : лекговой автомобиль висел на отбойнике разделяющем две полосы для движения. Сзади у авто было метра 1,5-2 отбойника, При этом авто не свалилось набок , а устойчиво висела.Это было при выезде из Уручья - по Московскому шоссе.
0
paval / Адказаць
09.12.2012 / 22:28
апона? уанс апона тайм? ДЗЕ ВЫ УЗЯЛІ ГЭТА СЛОВА!!
0
Вараг / Адказаць
10.12.2012 / 14:20
апона гэта паланізм, ну колькі ўжо можна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру