Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла ў суботу лёг у бальніцу ў сталіцы ПАР горадзе Прэторыя на абследаванне, паведаміла адміністрацыя цяперашняга кіраўніка дзяржавы.
У афіцыйным паведамленні асабліва адзначаецца, што 94-гадовы герой барацьбы супраць апартэіду пачуваецца добра і што стан яго здароўя не выклікае апасенняў.