Уга Чавэс (злева) і Нікалас Мадура.
З ягоных словаў, дактары знайшлі пухліну ў тым самым месцы, што й ранейшыя, і патрабуецца тэрміновае хірургічнае ўмяшанне.
Прэзідэнт Венесуэлы таксама падкрэсліў, што, калі з ім штосьці здарыцца, то ўлада пяройдзе да
«Выберыце Мадура прэзідэнтам рэспублікі. Я прашу вас аб гэтым ад усяго сэрца», — з драматызмам падкрэсліў Уга Чавэс.
Чавэс выбраў пераемнікам Мадура, а не сваіх сваякоў, якія таксама займаюць высокія пасады ў венесуэльскай іерархіі. Мадура — былы шафёр і прафсаюзнік, які стаў палітыкам пры Чавэсу.