Брэсцкі гандбольны клуб (БГК) імя Мяшкова паспяхова аднавіў выступленне ў
8 снежня ўжо дома, у Палацы спорту «Вікторыя», БГК прымаў наймацнейшы клуб Славакіі — «Татран» з Прэшава, які 10 гадоў запар выйграе чэмпіянат сваёй краіны. Падчас першай сустрэчы з БГК, якая адбылася 29 верасня ў Прэшаве, «Татран» перамог з лікам 36:40. Аднак у суботу ў родных сценах з розніцай у пяць мячоў атрымаў перамогу БГК — 34:29. Самымі выніковымі былі датчанін Хенрык Кнудсан і баснійскі харват Іван Карачыч, якія закінулі па пяць мячоў. БГК будзе мець перавагу над «Татранам» у выпадку роўнасці ачкоў са славацкім клубам.
Пасля гульні галоўны трэнер брэстаўчан Міглюс Астраўскас сказаў: «Рады перамозе, але не трэба забываць, што на наступным тыдні нас чакаюць дзве важныя сустрэчы з македонскім „Металургам“ у
З македонскім «Металургам» БГК згуляе на дамашняй пляцоўцы 12 снежня, а
Што да
Тыдзень таму БГК не ўдалося трапіць у вясновы этап Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі — 1 снежня брэстаўчане двойчы саступілі нямецкаму «Гепінгену».
Гэтае паражэнне ў амбіцыйным брэсцкім клубе ўспрынялі вельмі балюча. Галкіпер нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Чарапенька і вуглавы Раман Колеснеў былі сасланыя ў другую каманду клуба, а з сербам Філіпам Шчэпанавічам БГК вырашыў расстацца. Гандбаліст зменіць каманду адразу пасля Новага года, як толькі адкрыецца трансферны рынак. На змену Шчэпанавічу ў харвацкага «Нексе» куплены