У шосты школьны дзень трэба больш увагі ўдзяліць фізкультуры і спорту, захаванню здароўя школьнікаў. Такое меркаванне выказаў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме кіраўнік сталіцы Мікалай Ладуцька.

Па словах Ладуцькі, часцяком шосты школьны дзень ўспрымаецца бацькамі як выходны, тады як ён у навучальным тыдні выдзелены для правядзення культурна-масавых, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых, выхаваўчых мерапрыемстваў, а таксама факультатыўных заняткаў для вучняў 9–11 класаў, працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі.

«Шосты школьны дзень — не выхадны. Гэты час павінен быць прысвечаны заняткам фізкультурай і спортам», — мяркуе Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?