Аб Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 снежня, прызначаючы міністрам культуры Барыса Святлова.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Барыс Святлоў у гэтай сферы чалавек не новы: «Вы рыхтавалі кадры для Міністэрства культуры і культуры ўвогуле. І павінен сказаць, што

вы не проста не пагоршылі сітуацыі ва Універсітэце культуры, а значна палепшылі там работу і арганізацыю справы».
«Таму я з вялікай надзеяй гляджу на вашу будучую работу ў Міністэрстве культуры. Спадзяюся і думаю, што гэта будзе значны крок наперад пры ўсіх праблемах і цяжкасцях нашай культурнай сферы. Вы Міністэрства культуры ведаеце вельмі добра. Вас добра ведаюць, паважаюць. І вы адносна збоку бачылі гэтыя праблемы, ведалі недахопы нашай сферы культуры і зможаце значна дабавіць у гэтым кірунку».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі на ўсіх узроўнях, ад сельскай мясцовасці да Мінска, створана добрая інфраструктура ўстаноў культуры: «У кожным аграгарадку ёсць Дом культуры, і нядрэнны. Ніводная краіна не можа пахваліцца такой вертыкаллю інфраструктуры ад вёскі да сталіцы».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка папрасіў звярнуць на ўзвядзенне новага музея Вялікай Айчыннай вайны. «Гэта павінен быць храм, вельмі добры музей», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў даручэнне наконт Нацыянальнага гістарычнага музея: «Трэба паглядзець на гэтыя экспазіцыі, падысці па-дзяржаўнаму, так, як гэта прынята ў нашай краіне, і каб гэта ішло ад народа». Што азначае такое даручэнне, пакуль цяжка зразумець.

Яшчэ адзін важны кірунак — гэта даўняя мантра, дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій вытворчасці слуцкіх паясоў. «Нам трэба гэты праект развіваць, зрабіць яго дастойным і нефальшывым. Трэба аднавіць тую вытворчасць. Няхай мы няшмат спачатку будзем вырабляць гэтых паясоў, але гэта павінны быць узоры не горшыя, чым яны былі ў свой час», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна гаварылі наконт рэканструкцыі Тэатра імя Янкі Купалы: «Мне абяцаюць, што ў новым тэатры на гэтай пляцоўцы «Паўлінка» будзе ў новым прачытанні. Я з задавальненнем прыйду, пагляджу, і мы адкрыем гэты тэатр. Гэта будзе адзін з найлепшых тэатраў Еўропы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?