Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла, які знаходзіцца ў шпіталі Прэторыі, адчувае сябе лепш, і прычын для трывогі няма, паведамляюць улады краіны.
Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Джэйкаба Зума, Нэльсану Мандэле трэба будзе яшчэ прайсці абследаванне.
У нядзелю 94-гадовага Мандэлы ў шпіталі наведаў дзеючы прэзідэнт Зума. Па словах прэзідэнта, Мандэла выглядае добра пасля ночы, праведзенай у бальніцы.