Палітык абвяргае меркаванні, што ён мае намер удзельнічаць у выбарах 2015 года разам з Лукашэнкам. Чуткі маглі з’явіцца пасля ініцыявання стварэння ценявога ўрада, — мяркуе ён.

«Чуткі распускаюць людзі, якім проста няма чаго казаць, альбо робяць гэта з нейкай мэтай. Гэтых выбараў не павінна быць, бо гэта не выбары — гэта прафанацыя, ашуканства людзей, гэта ўжо даўно засведчана, выбараў гэтых і быць не павінна. Лукашэнка не мае ніякага права балатавацца. Няма прэзідэнтаў па 18-ць гадоў. Гэта ўсё ерунда! Усё парушана: дзяржаўныя законы, чалавечыя, міжнародныя, маральныя. Якія выбары? Ніякіх выбараў быць не павінна. Наконт таго, каб вярнуцца, адкуль гэта пайшло. У маі месяцы я выступаў і казаў, што сітуацыя настолькі небяспечная, што гэты рэжым можа абваліцца. Калі ў грамадстве няма альтэрнатывы — гэта вельмі дрэнна, таму што тады ўладу могуць падабраць нават крымінальнікі. Сам па сабе гэты рэжым не абваліцца, яго можа абваліць Масква — гэта відавочна, што яны могуць знайсці нейкую замену, гэта адчуваецца, бо ён поўнасцю ў іх руках. Таму нашае грамадства павінна быць арганізацыйна, да гэтага падрыхтаванае. Тады я аб’явіў аб стварэнні ценявога кабінета, ён ужо практычна створаны. Калі адбудуцца такія падзеі ў Беларусі, то такая арганізацыя — ценявы кабінет — павінна быць, яна павінна выступіць і ўзяць на сябе пэўныя функцыі навядзення парадку, правядзення выбараў у парламент і г.д., каб улада не валялася на дарозе, як было ў 1917 год», — мяркуе Зянон Пазняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?