«У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя Саюза моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля маладзёжнай арганізацыі», — Лукашэнка публічна агучыў тое, што даўно стала нормай. Прычым не толькі ў КДБ і МУС. Па палітычнай прыкмеце адбіраюць нават кантрактнікаў у войска. Сяброўства ў БРСМ было абавязковай умовай для службы па кантракце яшчэ 10 гадоў таму, калі я служыў.

З 2003-га па 2004-ы год мне давялося служыць у радыётэхнічным палку асаблівага прызначэння. Аднойчы нас сабралі ў клубе на сустрэчу з сакратаром раённай арганізацыі БРСМ. Той адразу ж перайшоў да пераліку бонусаў, якія можа атрымаць сябар арганізацыі ў Навагрудку і раёне. У прыватнасці, абяцалася спрыянне ў працаўладкаванні, зніжкі ў шэрагу крамаў.

А напрыканцы сустрэчы на сцэну выйшаў адзін з намеснікаў камандзіра палка і падкрэсліў, што ўступленне ў БРСМ абавязковае для тых, хто жадае працягнуць службу ў войску па кантракце.

Вось такі падзел на грамадзян першага і другога гатунку ў залежнасці ад палітычных поглядаў. Такі самы, які быў у СССР і нацысцкай Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?