Узнагароду Access City Award 2013 для горада, найбольш спрыяльнага для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, атрымаў Берлін. Прэмія была прысуджана ў знак прызнання комплекснага і стратэгічнага падыходу Берліна да стварэння даступнага горада для ўсіх.
Іншымі фіналістамі сталі французскі Нант і шведскі Стакгольм.
Папярэднімі пераможцамі былі іспанская Авіла і аўстрыйскі Зальцбург.