Аляксандр Лукашэнка назваў выдумкай размовы пра тое, што ён рыхтуе свайго малодшага сына Мікалая ў прэзідэнты. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.

«Я шчыра скажу: я, мабыць, не дажыву да таго часу, калі мой малодшы сын захоча стаць прэзідэнтам,
— сказаў ён. — Гэта пустыя размовы пра пераемніка».
«Яму (Мікалаю) яшчэ 8 гадоў. Уявіце: яшчэ 30 гадоў трэба (я ў 38 стаў прэзідэнтам), каб стаць прэзідэнтам. Гэта мне будзе пад 90! Гэта ўжо на тым свеце буду, паверце!
Не, я не хачу, але, разумееце, прапрацаваўшы столькі прэзідэнтам, гэта ж штодня нервы… Я не планую жыць да 90, але калі дажыву, дзякуй богу, дай бог!» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта звычайная выдумка, каб напалохаць людзей, сказаць: так Лукашэнка надакучыў, ён столькі ва ўладзе, ды яшчэ будзе да таго часу, пакуль Коля не вырасце.

Думаюць, што народ спалохаецца. Ну, а краіна ў нас кампактная, народ пераборлівы ў гэтым», — лічыць ён.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што «гэта нарадзілася ад жоўтай прэсы, ад так званай пятай калоны».
«Гэта пятая калона, якая фінансуецца звонку, у асноўным Еўрасаюзам і ЗША, і ясна, якую палітыку яны праводзяць. Таму тут яны пачалі мяне папракаць: вось, Мікалай — гэта нашчадак», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму вы нават і не думайце, гэта поўнае глупства!» — падкрэсліў Лукашэнка.

«Я вам скажу больш. Ужо б папракалі ў тым, што старэйшы сын ці сярэдні хоча быць прэзідэнтам, — гэта было б бліжэй да ісціны.
Але хачу я прэзідэнцкага лёсу сваім дзецям? Ніколі ў жыцці! Я не хачу, каб яны яшчэ раз прайшлі гэтым шляхам. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва бацькі для маёй сям’і», — сказаў ён.
«Я хачу, каб мае дзеці спакойна выхоўвалі сваіх дзяцей і, самае галоўнае, каб у іх, як і ў мяне, палкамі не кідалі. Паверце, гэта галоўнае.
І ніхто мяне не папракне ў тым, што я хачу, каб мае дзеці былі прэзідэнтамі. Іх ніхто не можа гэтага права пазбавіць, і я не змагу ўтрымаць, калі яны захочуць, але яны мне, калі я толькі скажу, асабліва старэйшы, кажуць, што ім хапіла прэзідэнцтва бацькі. І ў нас ніколі не было ў сям’і, каб мы селі і абмяркоўвалі гэтую праблему. Не было ніколі!» — адзначыў ён.
«У мяне ж сын не прэм’ер-міністр, каб я пайшоў, прэм’ер-міністр застаўся і выбары арганізаваў, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
-- Ён памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі, ваенны чалавек, займаецца ваеннымі праблемамі, дадатковы крыніца і канал паступлення інфармацыі прэзідэнту — сын заўсёды скажа праўду. І ў нас ніколі не было таго, што «заўтра я пайду, ты застанешся» і гэтак далей. Я гэтага не хачу. Я аб гэтым шчыра і адкрыта ужо многім казаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?