Папулярнасць у шоў-бізнэсе ці спорце — рэч непастаянная. Сёння твае песні слухае ўся краіна, а заўтра імя выканаўцы ўзгадаюць толькі самыя адданыя фанаты. Вызначыць, хто найкруцейшы на дадзены момант, складана, але паспрабаваць можна.

Адзін з аб’ектыўных крытэраў вызначэння папулярнасці — тое, наколькі часта людзі цікавяцца «зоркай» у інтэрнэце.
Прычым не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Выйграе Вікторыя Азаранка чарговы тэнісны турнір — і колькасць запытаў «Azarenka» узрастае ў разы. Выпускае Сяргей Міхалок новы альбом — слухачы набіраюць «Ляпіс спампаваць бясплатна».

Паводзе дадзеных партала Gemius,

дзвюма асноўнымі пошукавымі сістэмамі, якімі карыстаюцца беларусы, з’яўляюцца амерыканскі Google (45% запытаў) і расійскі Яндэкс (41%).
Кожны з іх мае свой лічыльнік колькасці запытаў. Разлікі вядуцца па прынцыпова розных методыках, але дазваляюць пралічыць, наколькі тая ці іншая зорка цікавейшая для аўдыторыі за астатніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?